Скачать маршрут выходного дня
«Вясёлая прагулка РАЗАМ!»
Маршрут выхаднога дня
“Памятныя мясціны нашай малой радзімы”
Мэта: выхаванне ў дашкольнікаў патрыятызму, павагі да гісторыі роднага краю; далучэнне бацькоў да сумеснай актыўнай дзейнасці з дзецьмі.
Задачы:
пазнаёміць з гістарычнымі помнікамі Багданаўшчыны;
развіваць эстэтычнае ўспрыняцце, эмацыянальны водгук, творчыя здольнасці дзяцей;
выхоўваць любоў да сям’і, малой радзімы.
Тып: сямейны маршрут выхаднога дня.
Від: пешы, веласіпедны, аўтамабільны.
Працягласць: 1,5 – 2 гадзіны
Прапануючы ўзрост дзіцяці: 5-7 гадоў
Маршрут экскурсіі: дом – аг. Багданаў (помнік воінам, загінуўшым у часы ВАв) – в. Дзесятнікі (могілкі часоў 1812 года) - дом.
Схема маршрут
Змест маршрута
1. Пачніце маршрут з памятнай мясціны аграгарадка: брацкая магіла воінаў, якая знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Тут пахаваны трыццаць два савецкія воіны 5-ай стралковай дывізіі і 18-ай гвардзейскай танкавай брыгады 5-ай гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту, якія ў 1944 годзе вызвалялі пасёлак Багданаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Раскажыце дзецям пра тое, што брацкая магіла – гэта групавое пахаванне масава загінуўшых прыкладна ў адзін час у выніку ваенных дзеянняў, калі індывідуальнае пахаванне арганізаваць няма магчымасці.
Раскажыце дзецям пра тое, што 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты дзень адначасова радасны і сумны.У гэты дзень віншуюць удзельнікаў вайны – ветэранаў, дораць ім кветкі, жадаюць моцнага здароўя, мірнага неба над галавой. Успамінаюць загінуўшых воінаў. Каб аддаць ім даніну павагі, людзі прыносяць кветкі і ўскладаюць вянкі да помніка загінуўшым воінам. У нашым аграгарадку таксама шануюць гэту традыцыю.
2. Працяг маршрута ў в. Дзясятнікі, дзе знаходзіцца помнік салдатам, якія загінулі ў Першую сусветную вайну. Наведвальнікаў сустракае велічэзны манумент з арлом, які распраўляе крылы. Манументальная ратонда з арлом была выраблена ў 1916 годзе архітэктарам Боллманнам з Брэмена. Усю плошчу пахавання займаюць невялікія акуратныя таблічкі-манументы, з педантычнасцю выкладзеныя роўнымі радамі. Пахаванне знаходзіцца ў добрым стане.
Якія пытанні можна задаць дзіцяці:
Удакладніце ў дзіцяці, што яно ведае пра вайну.
Пацікаўцеся, што яму запомнілася больш за ўсё.
Ці было цікава?
Ці хацелася б прайсціся па гэтаму маршруту яшчэ раз?
Ці хацелася б наведаць іншыя памятныя мясціны?
Рэфлексія
Пасля прагулкі прапанаваць свайму дзіцяці намаляваць тое, што больш за ўсё запомнілася ў час прагулкі.
Таксама можна падрыхтаваць са сваім дзіцем фотасправаздачу пра тое, дзе вы пабывалі.
Яшчэ можна разам з дзіцем развучыць верш пра Перамогу.
Да свята Перамогі
Калісьці лютая вайна
ішла па Беларусі,
жыццё выкошвала яна
і быў наш край у скрусе.
Шмат учынілі зла тады
паўсюль фашыстаў войскі:
іразбуралі гарады
й пускалі дымам вёскі…
Але рабом не стаў народ,
прагнаў на захад катаў.
Таму шануем з году ў год
мы Перамогі свята. (В.Жуковіч)
День Победы
Майский праздник — День Победы
Отмечает вся страна.
Надевают наши деды
Боевые ордена.
Их с утра зовёт дорога
На торжественный парад.
И задумчиво с порога
Вслед им бабушки глядят. (Т.Белозеров)
У Дзень Перамогі
Ідзём віншаваць ветэрана
Вялікай Айчыннай вайны.
Чырвоным салютам цюльпаны –
Пяшчотныя кветкі вясны.
- Дзень добры,
дзядуля,
са святам!
Вы сонейка нам збераглі.
- Расціце
хутчэй,
арляняты,
Ахоўвайце мір на зямлі. (Н.Галіноўская)