Каб мова родная гучала

ФОРМЫ І МЕТАДЫ РАБОТЫ З ДАШКОЛЬНІКАМІ ПА ПАТРЫЯТЫЧНАМУ ВЫХАВАННЮ

Роля сям'і ў выхаванні патрыятычнага выхавання дзяцей

Презентация Моя Беларусь

Чырвоная Кніга Беларусі

Знакомим с орнаментом

Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” для дзяцей шостага года жыцця

Садавіна і агародніна

як гавораць жывелы

Мультфільмы па-беларуску

Святы і абрады беларусаў

Святы і абрады беларусаў

Каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя –– ўсе гэта абрады беларусаў.

Святы –– сукупнасць звычаяў і абрадаў. Яны узніклі ў першабытным грамадстве і былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца святы на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя.

Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. 3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна на вёсцы.

Абрады зямельныя

Гэта цыкл замацаваных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі зямельныя абрады ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. Земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі.

Падзяляюцца яны на: зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; веснавыя –– гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія –– святкаванне купалля, зажынак, дажынак; восеньскія –– звязаны са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, жартамі. Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі. Элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай Масленькі прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Масленка (Масленіца)

Гэта старажытнае свята, якое ўзнікла задоўга да хрысціянства і сімвалізавала сабою адраджэнне плодных сіл зямлі. Мяркуюць, што першапачаткова свята звязвалася з днём вясновага сонцазвароту, але з прыняццем хрысціянства яно стала адзначацца напярэдадні Вялікага паста –– за восем тыдняў да Вялікадня. Свята працягваецца роўна тыдзень, і яшчэ завецца Сырным тыднем, або Сырніцай, таму што асноўнай ежай у гэтыя дні апроч рыбы, масла, малака і яек з’яўляецца сыр.

Стрэчанне, ці грамніцы –– гуканне вясны

Старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно традыцыйна суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу. Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю). У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць.

Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу. Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі. Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязвалі з прылетам птушак з выраю, і таму іх клікалі-гукалі.

Саракі

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень вясновага раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца

Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звеставаннем. На яго пакланяліся мядзведзю. Гэта беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны. Лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Назва свята паходзіць ад камоў –– сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

Вялікдзень

Гэтае свята лічыцца найвялікшым з каляндарных. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. Продкі сутракалі Новы год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняй нядзеляй перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзень

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радаўніца ––– свята ўшанавання памерлых.

Юр‘я

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі русалкай, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. Вось адна з прыкмет на Юр'я: «Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня».

Пахаванне стралы

У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

Зялёныя святкі

Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі паганскімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонцазвароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дачкі.

Жніво

Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы

Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзявочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова». Пачынаючы з гэтага дня моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так, субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі

Пачыналіся пасля поснай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя відовішча. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага паста. На гэты паганскі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова ––– свята Каляды. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:  перадкалядная посная, багатая ––– шчодрая, і вадзяная.

 

свернуть

Легенда «Адкуль прыйшлі беларусы?»

Легенда «Адкуль прыйшлі беларусы?»

Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стояла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз Пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і адзначылася – дзе вада, дзе зямля.

А яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. І лясы, і травы, і звяры, і рыба, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль, ці вырас тутака.

Па некаторым часе гэты жыхар стаў заводзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына запамятаваў. Той у гэты час быў на палешні (паляванні), і з ім былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь.

Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палешні. А браты яму кажуць: – Вось бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе ён адказаў сваіх сабак, дык яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго – у правы бок, а другога – у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе.

Вось пайшоў Белаполь і злавіў дзвух птушак, прыляцеўшых адну з паўднёвага мора, другую з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, ды і кажыць адной сабаке: – Бяры!

Пусціў другую на захад і кажа другой: – Хапай!

Як паляцелі тыя птушкі: адна ў адзін бок, другая ў другі… Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася… Як пайшлі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок – Дняпро.

Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады…

У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя пляменні пад прозвічам БЕЛАРУСЫ. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеяць.

свернуть

Родная мова

Шануйце  родную мову

           Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас… Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму. Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры. Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка. На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.

Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай.

Аб ей мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены… Янка Купала

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям.  “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

 

свернуть

Вершы аб Беларусі                            

Вершы аб Беларусі

                           

   Ганаруся  сваей краiнай

Жыву я смела ў Беларусi,

Спакоем, мiрам людзей ганаруся.

Тут дзецям – увага,

Старому – павага,

Матулям – паддзяка,

I шчырае дзякуй

За цеплыню i парадак у доме.

Хай вашы вочы не плачуць нiколi!

Шчыра жадаю, каб нашы дзецi

Былi самымi лепшымi у свеце.

 

Запрашаем гасцей у Беларусь

Запрашаем шчыра замежных гасцей

Краiну наведваць нашу часцей.

Знаёмiцца з нашай культурай і мовай,

З эканамiчнай палiтыкай новай.

Гасцiнна прытулiм i смачна накормiм,

I смагу i вашу цiкаўнасць здаволiм.

Колькi прыемных мясцiн вам пакажам,

Аб  Беларусi працоўнай раскажам,

Яе чысцiнi, як у новым  люстэрцы,

А госцi хай едуць к нам з мiрам у сэрцы!

 

Як беларусы працуюць

Ранiцай сонейка нам мiльганула,

Сон беларусаў ураз адгарнула.

Першымi ў поле iдуць хлебаробы,

З iмi даяркi i земляробы.

Трэба, каб бульба расла i буяла,

I малака усiм людзям хапала.

Мяса, гароднiна i садавiна –

Гэтым багата наша краiна.

І трактароў, i камп’ютэраў шмат,

Джылi-аўто за мяжой нарасхват.

Наш тэхна-парк  на ноў-хау багаты,

«Вайбер» i «Танкi» увайшлi ў нашы хаты.

Моцны БелАЗ ходзiць па-за мяжой,

Ладзiў старанна яго тата мой.

Так беларусы аддана працуюць,

Светлае заўтра дзецям мацуюць.

 

 

 

Як Беларусь адпачывае

Хто плена працуе,

Той щодра святкуе.

Добрае свята – нашы «Зажынкi»

Ведаем, з хлебам будзем узiмку.

Муку прапануем суседзям страны,

Хай пасмакуюць i нашы блiны.

Увосень, дружа, чарга ўраджаю,

Ярмаркi з вёсак да нас прыязджаюць.

Колькi гароднiны i садавiны!

I гэта ўсе вырасла ў нашай краiне.

За зiмкай i «Масленiца» паспяшае,

Красную вёсну  з усмешкай стракае,

Спрабуем каўбасы i мед, i блiны,

Чакаем цёплай ласкавай вясны.

К святам заўжды падарункi рыхтуюць,

Людзей працавiтых шчыра шануюць.

Так i павiнна быць, гэта не дзiва,

«Вялiкае дзякуй!» - нам кажа  Радзiма.

 

Джяржаўныя святы

 

Дзень Перамогi

На дзень Перамогi я з дзедам стаю,

Нiзка схiлiў галаву ён сваю.

Ведаю, цяжка даецца ўспамiн

Таго лiхалецця  i чорных гадзiн.

У хвiлiне мауклiвай на плошчы Пабеды

Стаiць Прэзiдэнт, стаяць воiны-дзеды,

Помняць герояў у Беларусi,

Запомню i я. Ад душы ганаруся

Нашым народам, што столькi сцярпеў,

Але перамог, бо настойлiвасць меў!

З павагай гляджу я на дзеда свайго,

Буду заусёды слухаць яго.

 

Дзень Незалежнасцi Беларусi

Дзень Незалежнасцi нашай краiны!

Ты нам дастаўся з думкай адзiнай,

Каб расьцьвiла i мацнела дзяржава,

Як падымаецца ўлетку дубрава.

Хай беларусам жывецца прывольна,

Хай iх жыццё будзе мерным, павольным.

Радзiме сваёй ад душы пажадаем

Стаць еўрапейскiм квiтнеючым  краем.

Каб кожны з нас па усёй Беларусi

Цвёрда сказаў: «Я табой ганаруся!»

Наш Прэзiдэнт

Наш Прэзiдэнт – народны герой!

За мiр у Беларусi стаiць ён гарой.

Пазбегнуць суседзям вайны дапаможа,

Ён вельми мудры, ён гэта зможа.

На самiт запросiць, пасадзiць за стол,

За мiр ва усiм свеце ён бiцца гатоў.

Трэба адзначыць,  нялёгкая справа –

Цверда адстойваць мiрнае права.

Але ён упарты, ён гэта зможа,

А мы падрасцём i яму дапаможам.

 

свернуть