Учебные занятия

Урок беларускай мовы...2 клас...Тэма: Тэкст. Адрозненне тэксту ад набору сказаў

Урок литературного чтения..2 класс..Тема: «Охранять природу – значит охранять Родину» (по Н. Надеждиной), Е. Серова «Добрый великан»

Урок немецкого языка по теме «Музыка, которая мне нравится» с использованием метода проектов и технологии критического мышления

Інфарматыка..7 клас..Тэма: Выкарыстанне асноўных алгарытмічных кантсрукцый для выканаўцы Робат

Інфарматыка...6 клас..Тэма: Стварэнне і друк тэкставага дакумента

Урок английского языка в 6 классе 

Урок английского языка в 6 классе 

https://drive.google.com/file/d/1t9gATYiHMmyurouUwQAK4U4TtQal8QiS/view?usp=sharing

свернуть

Урок математики в 1 классе 

Урок у першым класе

Урок гісторыі Беларусі па тэме: «Рэфармацыя і Контррэфармацыя»

Тэма ўрока: «Рэфармацыя і Контррэфармацыя»

Мэта  ўрока: замацаванне ведаў вучняў па тэме, канкрэтызацыя агульных уяўленняў і ведаў.

Педагагічныя задачы: арганізацыя групавой дзейнасці вучняў, стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўзаемадзеяння вучняў пры рабоце ў групах.

Вучэбныя задачы: удасканальванне навыкаў працы з гістарычнымі крыніцамі, прымяненне ведаў у новай, нетыповай сітуацыі; стварэнне  ўмоў для самастойнага вызначэння вучнямі асаблівасцей рэфармацыйнага руху на беларускіх землях у XVI — першай палове XVII ст.

Развіваючыя задачы: развіццё камунікатыўных якасцей, умення вызначаць сваю пазіцыю да вывучаемага матэрыялу, развіццё лагічнага і аналітычнага мыслення вучняў у працэсе вывучэння гістарычных падзей і прычын іх з’яўлення.

Выхаваўчыя задачы: выхаванне культуры працы ў камандзе,  уяўлення сваёй асобы як часціцы адзінай сусветнай прасторы.

 

Кейс-урок

  1. Фаза - Падрыхтоўчая (2 хвіліны).

Запаўненне карты ўражанняў,  якая змяшчае незвычайныя назвы краiн, астравоў, гарадоў, мораў. Клас размяшчае свае стыкеры там, з якiмi ведамi i настроем яны прыйшлi на ўрок.

Падзел класа на групы.

 

  1. Фаза – Актуалізацыі ведаў (5 хвілін).

Давайце ўспомнім? Што называецца  Рэфармацыяй? Што называецца Контррэфармацыяй?

2 ПП   Слайд 2

3ПП Слайд 3  Назавіце асноўныя рэфармацыйныя плыні.

Кейс 2 Перадумовы  рэфармацыйнага руху – карэкцыя  тэксту.

4 ПП Слайд 4 (няправільны тэкст)

4ПП Слайд 5 (правільны тэкст)

 

  1. Фаза – Азнаямляльная. Знаёмства з кейсамі (3 хвіліны).

Кейс 1-6.

  1. Фаза - Аналітычная (10 хвілін).

6ПП  Слайд 6 Зводная пустая табліца.

Работа груп з дакументамі.

Разбор Кейс 1, 3-6

 

  1. Фаза - Дынамічная.

Гэй, сямікласнікі, хутчэй прачніцеся! І да сонца пацягніцеся.

Фізкультхвілінку  пачынаем – быць  здаровымі жадаем!

Распрацуем нашы  рукі, у іх прага да навукі!

Ногі трэба нам размяць, раз, два, тры, чатыры, пяць!

Зараз плечы распрацуем, мы без працы не сумуем!

Трэба шыю нам размяць, каб  далей нам працаваць!

Рады мы ўсе знаёмству, з намі, з вамі, з беларускім красамоўствам!

 

  1. Фаза – Выніковая. Замацаванне і падвядзенне вынікаў работы з кейсамі (20 хвілін).

Кейс1  Ментальная карта

Кейс 3-5(а)

7 ПП Слайд 7 – асаблівасці  Рэфармацыі

8 ПП Слайд 8 – выснова

Кейс 3-5(б)

9ПП Слайд 9 – асаблівасці  Контррэфармацыі

10ПП Слайд 10 – выснова

 

Рэфлексія   (3 хвіліны).

На карце ўражанняў клас (паўторна) размяшчае свае стыкеры там, з якiмi ведамi i настроем вучні закончылі ўрок.

 

Выстаўленне адзнак за ўрок (з выкарыстаннем выхаваўчых магчымасцей адзнакі).

 

Дамашняе заданне (2 хвіліны).

  • 13; творчае заданне «Цікава было б пачуць/убачыць «сярэднявечную рэкламу»

 

 

 

 

свернуть

Урок матэматыкі

Урок матэматыкі

Клас: 2

Тып урока: камбінаваны

Тэма: Пісьмовае складанне двух лікаў без пераходу цераз разрад.

Мэта: знаёмства з запісам у слупок і з алгарытмам складання двухзначных лікаў без пераходу цераз разрад.

Задачы: абагуліць, сістэматызаваць і замацаваць веды; удасканальваць уменне выконваць дзеянні з двухзначнымі лікамі; адпрацоўваць навыкі рашэння задач вывучаных відаў; практыкаваць у знаходжанні перыметра прамавугольніка; развіваць лагічнае мысленне, увагу, матэматычную мову; выхоўваць цікавасць да прадмета, пачуццё ўзаемапагі, культуру паводзін на ўроку.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, рабочы сшытак па матэматыцы, 2 частка, карткі для работы ў парах.

 

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Тут забавы і задачы,

Гульні, жарты – усё для вас!

Я жадаю вам удачы,

У добры шлях і ў добры час!

  1. Знаёмства з тэмай урока, фармуліроўка задач.
  • Дзеці, вы любіце прыгоды? Сёння на ўроку мы не толькі навучымся пісьмова складаць два лікі, адпрацуем навыкі вуснага лічэння і рашэння задач вывучаных відаў, але і здзейснім захапляючае падарожжа з героямі мультфільма.
  • Хто яны? З якога мультфільма? (Слайд № 1).
  • Што такое скарб? (Скарб – гэта што-небудзь дарагое, каштоўнасці. Каштоўнасці, схаваныя ў патаемным месцы.)
  • Разам з героямі мультфільма мы адправімся на пошукі скарбу па наступным плане.
  • Актуалізацыя ведаў.

Запіс даты, класная работа

Вусны лік

  • Пачынаем работу па плане.
  1. ЗАПІСКА.
  • Запіска – лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.
  • Каб яе прачытаць, трэба расставіць двухзначныя лікі ў парадку ўзрастання.

17, 31, 66, 52, 10, 29, 44, 73, 80, 99 ( слайд № 3, чытанне запісу – “Жадаем удачы”)

  • Малайцы! Але, каб перайсці далей па плане нашага падарожжа, героі падрыхтавалі яшчэ адно заданне: кругавыя прыклады.

24 + 6            40 + 20         25 + 15

78 – 54         30 – 5          88 – 80

50 – 38         8 + 70           60 - 10

 

Рашэнне задач:

  1. Мама Дзядзі Фёдара купіла 13 кг бульбы. Яна несла 5 кг, а астатнюю бульбу – яе сын. Колькі кг бульбы нёс Дзядзя Фёдар?
  2. b) Карова Мурка дала 12 літраў малака. За абедам кот Матроскін выпіў 2 літры малака, за вячэрай – 1 літр. 3 літры выпіў Гаўруша. Колькі літраў малака засталося?
  3. Вывучэнне новага матэрыялу.
  4. ЛЕС.
  • Вось мы і падышлі да наступнага этапу нашага падарожжа – гэта густы лес.
  • Што такое лес?
  • Каб прайсці праз лес, нам трэба навучыцца пісьмова складаць два лікі без пераходу праз разрад.
  • Тлумачэнне настаўніка. Чытанне правіла с. 40
  • Рашэнне прыкладаў пісьмова № 1 с.40.
  1. Замацаванне вывучанага.
  2. РЭЧКА.
  • Мы прайшлі праз лес. Перад намі новая перашкода – рака. Але, каб перабрацца праз яе, трэба пабудаваць мост. У гэтым нам дапаможа задача.
  • Рашэнне задачы № 5 с.41

Было – 13 с. і 12 в.

Стала – 39 пт.

Прыляцела - ? пт.

  • 13 + 12 = 25 (пт.)
  • 39 – 25 = 14 (пт.)

Фізкультхвілінка

  • Як жывеш?
  • Вось так. (паказаць вялікі палец )
  • Як бяжыш?
  • Вось так! (маршыраваць, бегчы )
  • Ноччу спіш?
  • Вось так. (скаласці руку пад шчочкай )
  • Як бярэш?
  • Вось так. (адпаведны жэст)
  • А жартуеш як?
  • Вось так. (надзьмуць шчокі і адначасова стукнуць па іх)
  • А смяешся як?
  • Вось так. (усміхнуцца)
  1. БАЛОТА.

- Мы пабудавалі мост і разам з сябрамі пераходзім  праз раку (слайд № 14).

- Але перад намі балота (Слайд № 15).

- Балота – залішне ўвільготнены ўчастак зямлі са стаялай вадой і зыбкай паверхняй, якое пазарастала вільгацелюбівымі раслінамі. Як нам перабрацца праз балота?

- Правільна! Трэба пераскокваць з купіны на купіну. Вы гатовы? Пачынаем!

 

Рабочы сшытак. Рашэнне  прыкладаў. Самастойная работа.

  1. ГАРА.

- Малайцы! Вы справіліся з усімі заданнямі, але для таго, каб дабрацца да скарбу, трэба падняцца на гару (Слайд № 17).

- Гара – значнае ўзвышэнне над мясцовасцю. А для гэтага ўспомнім адзінкі даўжыні, якія мы вывучалі.( Слайд № 18).

№ 7 с.41 падручніка (2 вучні працуюць каля дошкі)

  1. СКАРБ.

- Вось мы і дабраліся да скарбу. Каб адкрыць куфар і даведацца, што там ляжыць, трэба выканаць заданні ў парах.

  1. Падвядзенне вынікаў урока.
  • Малайцы! Усе перашкоды вы пераадолелі разам з нашымі сябрамі. А цяпер мы можам адкрыць куфар. У ім залатыя манеты.

Дзеці заканчваюць сказы.

На ўроку я:

  • навучыўся…
  • успомніў …
  • зразумеў, што магу навучыць другога …

Самаацэка сваёй работы на ўроку на лінеечцы поспеху.

  1. Дамашняе заданне: № 8 ,9 с. 41

                                                                                      Н.М.Міхалоўская,

настаўнік вышэйшай катэгорыі

свернуть

Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Клас: 10

Урок беларускай мовы

Тэма: Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Мэты: падагуліць веды вучняў пра дзеяслоў як часціну мовы, формы дзеяслова; удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах асабовыя і асобыя формы дзеяслова,  утвараць ад дадзеных дзеясловаў патрэбныя формы, выпрацоўваць уменне канкрэтызаваць значэнне дзеясловаў,  правільна ўжываць іх у маўленні; садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў, культуры маўлення; сродкамі моўнага матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў.

Абсталяванне: тэарэтычны матэрыял па тэме “Дзеяслоў”, карткі з заданнямі, карткі з тэставымі заданнямі;

Эпіграф:

“Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшы, даражэйшы…

Сярод іншых дарагіх, хвалюючых успамінаў – ён самы дарагі, самы шчымлівы.

Куток гэты – тая хата, дзе мы вучыліся хадзіць, дзе чулі цеплыню матчыных рук і матчынага сэрца, куток нашага маленства”.

                                                                                                                                    І. Мележ.

                                                                                                

Ход урока

І.  Арганізацыйны этап.

II. Праверка дамашняга задання.

(У каго пры выкананнi дамашняга задання ýзнiклi цяжкасцi, пытаннi, разабраць).

ІIІ. Агучванне тэмы і вызначэнне мэт і задач урока.

            Настаўнік чытае эпіграф да ўрока.

 Якім пачуццём прасякнуты гэтыя радкі? (Адказы вучняў).

А як вы адносіцеся да кутка свайго дзяцінства? (Адказы вучняў).

Я бачу, што вашы пачуцці сугучныя з пачуццямі аўтара, таму мы можам выкарыстаць гэтыя радкі ў якасці эпіграфа да ўрока.

Сёння на ўроку мы з вамі падагулім веды па тэме “Дзеяслоў”. Таму ўважліва слухайце, удумліва чытайце, натхнёна працуйце і адказвайце. Жадаю поспехаў!

            IV. Актуалізацыя ведаў.

 На вашых партах ёсць тэарэтычны матэрыял па тэме “Дзеяслоў”, якім можна карыстацца на ўроку.

 

 Заданне 1. Паўтарэнне граматычных катэгорый дзеяслова.

 Што абазначае паняцце “дзеяслоў”?

 Растлумачце паняцці: дзеясловы пераходныя і непераходныя; часы дзеяслова; трыванні дзеяслова; лады дзеяслова; спражэнні дзеяслова.

 Навучэнцы называюць граматычныя катэгорыі дзеяслова, даюць ім азначэнне і прыводзяць прыклады.

 

  Заданне 2. 

  Звернемся да эпіграфа

  Якімі граматычнымі катэгорыямі падобныя дзеясловы не цьмее і чулі?(трыванне, лад, спражэнне, незваротныя)

  Якімі граматычнымі катэгорыямі яны адрозніваюцца?(пераходнасць, час, лік)

 

 Заданне 3 (па варыянтах). Запісаць сказы, вызначыць граматычныя катэгорыі дзеясловаў, іх сінтаксічную ролю. Растлумачыць знакі прыпынку.

I.     Мы жывём пад мірным небам, заняты мірнай, стваральнай працай.

 Непераходны, незакончанага трывання, I спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 3-й асобе, множным ліку. З’яўляецца выказнікам.

 ІІ. Была пара, калі ўсе дрэвы стаялі, як белыя, ружаватыя воблакі.

Непераходны, незакончанага трывання, IІ спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым часе, 3-й асобе, множным ліку. З’яўляецца выказнікам.

 Заданне 4.

 

  • Назавіце асобыя формы дзеяслова.
  • Якія прыметы дзеяслова мае дзеепрыметнік?
  • Якія прыметы дзеяслова мае дзеепрыслоўе?
  • Якая з часцін мовы з’яўляецца нязменнай?
  • Знайдзіце ў с казе асобую форму дзеяслова, вызначце часціну мовы.
  • Ад якога дзеяслова ўтвораны дзеепрыметнік пасыпаная?
  • Утварыце ўсе магчымыя асобыя формы дзеясловаў (дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі) ад дзеясловаў, якія сустрэліся ў сказе. Запішыце іх у сшыткі.

 

Акуратна пасыпаная пяском, дарожка вяла да невялiкага дома, што стаяў у глыбiнi саду.             

  1. V. Кантрольна-ацэначны этап.

Вуснае паведамленне “Што я ведаю пра дзеяслоў”

Выкананне праверачнага тэсту.

Выстаўленне адзнак за работу на ўроку.

 

VІ. Рэфлексія.

Як вы ахарактарызуеце сваю дзейнасць на ўроку?

Ці не марна патрачаны час і сілы? Чаму?

Ці засталіся пытанні, над якімі яшчэ трэба папрацаваць?

 

           VІІ. Дамашняе заданне.

  • 27, практ.202

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Сродкі масавай інфармацыі

Клас: 10

Урок нямецкай мовы

Тэма: Сродкі масавай інфармацыі. Гаварэнне.

Мэты:

  • практычная: фарміраваць лексічныя навыкі па тэме “Сродкі масавай інфармацыі”;фарміраваць навыкі гаварэння па тэме; фарміраваць навыкі чытання тэксту з разуменнем асноўнага зместу; фарміраваць навыкі ўспрымання і разумення маўлення на слых;
  • адукацыйная: пашыраць агульны кругагляд навучэнцаў па тэме; развіваць пазнавальную цікавасць у навучэнцаў пры дапамозе работы з тэкстам і вуснай работы;
  • развіваючая: развіваць памяць і мысленне навучэнцаў у час чытання тэксту і вуснай мовы;
  • выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню разумовага выкарыстання розных сродкаў масавай інфармацыі і правядзення вольнага часу, развіваць цікавасць да вывучэння тэмы.

Абсталяванне ўрока: праектар, экран, ноўтбук, тэксты для чытання.

Ход урока

  1. I. Арганізацыйны момант

- Guten Tag! Ich bin froh, euch in unserer Deutschstunde wieder zu sehen. Wie geht`s?

  1. Праверка дамашняга задання
  • Wir prüfen die Hausaufgabe. Ihr habt die Projekte über die Schule vorbereitet.

III. Аб`яўленне тэмы і мэт урока (слайд 1-2)

  • Heute beginnen wir ein neues Thema „Die Massenmedien“.
  • Wir erfahren, was zu Massenmedien gehört, welche Aufgaben die Massenmedien haben. Wir hören den Text und antworten auf die Fragen und lesen einen Text uns suchen die Information.
  1. Моўная гімнастыка (слайд3)

die Massenmedien – das Massenmedium

  • Was ist das Massenmedium? Wisst ihr, was das lateinische Wort „medium“ bezeichnet? Medium=Mittel
  1. Асноўная частка ўрока

   Успрыманне і разуменне маўлення на слых. (слайд 4 -5)

- Jetzt hören wir den Text. Antwortet auf die Frage: Was ist das älteste Massenmedium?

   Das älteste Massenmedium ist, wie  bekannt, das Buch. Seit der Erfindung des Buchdrucks waren Bücher die wichtige Informationsquelle. Die Bücher gaben Information weiter. Dann kamen dazu Zeitungen und Zeitschriften. Der Informationsaustausch wurde intensiver. Und dann kamen Radio und Fernsehen dazu. Das neue Massenmedium ist Computer.

  • Also, was ist das älteste Massenmedium?
  • Welche Medien kamen dann?
  • Welche Arten der Massenmedien gibt es?
  • Welches Massenmedium ist am populärsten? (слайд 6)
  • Das Diagramm zeigt, dass die Schüler der 10 Klasse bevorzugen Computer, dann geht das Fernsehen, dann Presse und Radio. (слайд 7)
  • Welche Massenmedien habt ihr am liebsten? (слайд 8)

  Увядзенне лексікі па тэме. (слайд 9)

  • Merkt euch die Bedeutung folgender Wörter.
  • Schreibt die Wörter ab.

       Работа з тэкстам. (слайд 10 - 11)

  • Lest den Text und beantwortet die Frage: Welche Aufgaben haben die Massenmedien?
  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія
  • Unsere Stunde zu Ende.
  • Wie findet ihr unsere Stunde?
  • Was haben wir heute erfahren?
  • Alle haben heute sehr fleißig und aktiv gearbeitet.

VII. Дамашняе заданне (слайд 12)

  • Die Hausaufgabe für die nächste Stunde: Seite 84 Übung 1 (a). Fragen beantworten. Die Aufgaben der Massenmedien wiederholen.
  • Die Stunde ist zu Ende. Danke für die Arbeit.

 

свернуть