Организация и проведение методических мероприятий в учреждении образования
РМА настаўнікаў гісторыі



Педагагічны савет «Аб’ектыўнасць ацэнкі і якасці ведаў вучняў на сучасным этапе развіцця адукацыі».
«Аб’ектыўнасць ацэнкі і якасці ведаў вучняў на сучасным этапе развіцця адукацыі».
3 студзеня 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло пасяджэнне педагагічнага савета па тэме «Аб’ектыўнасць ацэнкі і якасці ведаў вучняў на сучасным этапе развіцця адукацыі».
Тэма педагагічнага савета актуальная, так як праблема ацэнкі і ацэначнай дзейнасці – адна з актуальных у педагагічнай тэорыі і практыцы. У розныя перыяды жыцця грамадства вымярэнне якасці ведаў вучняў, а таксама адлюстраванне вынікаў гэтых вымярэнняў заўсёды выклікалі цікавасць з боку педагогаў, псіхолагаў, бацькоў.
Педагагічны савет праведзены з мэтай фарміравання матывацыі педагагічнага калектыву да павышэння эфектыўнасці выкарыстання розных формаў кантролю і ацэнкі ведаў вучняў, раскрыцця ролі працэсу ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі.
У ходзе педагагічнага савета педагогі актуалізавалі свае веды па асноўных пытаннях кантролю ведаў і ўменняў вучняў. Затым падзяліліся педагагічным вопытам па выкарыстанні разнастайных формаў кантролю і ацэнкі ведаў вучняў.
Былі вызначаны патрабаванні да ацэньвання ведаў вучняў і распрацаваны рэкамендацыі па праблеме ацэньвання з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў.